Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Адно акно  >Статыстыка зваротаў

Адно акно

Статыстыка зваротаў

Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у мытных органах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" ад 18 ліпеня 2011 года.

У 2025 годзе у мытныя органы паступіла 7087 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у 2024 годзе -9284. Усе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Зніжэнне колькасці зваротаў звязана са змяншэннем запытаў аб прадстаўленні дакументаў аб мытным афармленні транспартных сродкаў у дзяржаўныя органы Расійскай Федэрацыі.

У Дзяржаўны мытны камітэт найбольшая колькасць зваротаў паступіла з г. Мінска - 355, Мінскай вобласці - 147, Брэсцкай вобласці - 113.

Найбольш часта ў зваротах, якія паступілі ў адрас ДМК, узнімаліся пытанні прадастаўлення копій мытных дакументаў і інфармацыі аб даце ўвозу транспартнага сродку; часовага ўвозу фізічнымі асобамі транспартных сродкаў для асабістага карыстання, зарэгістраваных на тэрыторыі замежных дзяржаў; абмежаванняў па перамяшчэнні асобных катэгорый тавараў; парадку выплаты мытных плацяжоў і утылізацыйнага збору; выпуску і мытнага кантролю тавараў, якія дастаўляюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях.


З зваротаў: 3874 (54,7%) задаволены, па 1496 (21,1%) дадзены тлумачэнні, у 916 (12,9%) выпадках адмоўлена, 801 (11,3%) знаходзяцца на разглядзе або пераадрасаваны ў іншыя дзяржаўныя органы.

Асабісты прыём


Кіраўніцтвам ДМК ва ўстаноўленыя дні і гадзіны ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

За 2025 год кіраўніцтвам Камітэта прынята 64 чалавека, кіраўніцтвам мытняў - 237.

Паступіўшыя ў ходзе прыёму пытанні датычыліся карэкціроўкі мытнага кошту па ўвозімых таварах, мытных надглядаў, правядзенні мытных экспертыз, затрымання аўтамабіля, працаўладкавання ў мытныя органы.

Ва ўсіх мытнях праводзяцца кансультацыі і інфармаванне насельніцтва па пытаннях мытнай справы.

На інфармацыйных стэндах, адзіным інтэрнет-партале мытных органаў размешчаны графікі асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам мытняў, парадак абскарджання рашэнняў, дзеянняў або бяздзейнасці службовых асоб мытных органаў, нарматыўныя прававыя акты і іншая неабходная інфармацыя для грамадзян і ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

У мэтах інфармавання насельніцтва выкарыстоўваюцца розныя формы:

тэле- і радыёпраграмы;

рэгулярнае правядзенне прэс-канферэнцый;

публікацыя матэрыялаў у рэспубліканскіх і раённых друкаваных выданнях;

размяшчэнне інфармацыйных паведамленняў у сетцы Інтэрнэт.


У сістэме мытных органаў існуе практыка правядзення "гарачых ліній" і "прамых тэлефонных ліній" для адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян і суб'ектаў гаспадарання адносна парадку і правілаў мытнага рэгулявання.



Возврат к списку

Кантакты

Тэлефон даверу

Электронныя звароты

Адміністрацыйныя працэдуры

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам ДМК

Парадак абскарджання дзеянняў / бяздзейнасць мытных органаў і іх службовых асоб

Статыстыка зваротаў

Кансультаванне

Пералік электронных паслуг, якія аказваюцца мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь з дапамогай ААІС

Узаемадзеянне са СМI

Інфармацыйныя рэсурсы