Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Адно акно  >Кансультаванне

Адно акно

Кансультаванне

У адпаведнасці з артыкулам 272 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2014 г. №129-З "Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь" у мытных органах кансультаванне па пытаннях прымянення рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, заканадаўства аб мытным рэгуляванні і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мытных органаў, ажыццяўляецца бясплатна ў вуснай, пісьмовай і электроннай формах.

Кансультаванне ў Дзяржаўным мытным камітэце (далей – ДМК) у пісьмовай і электроннай формах ажыццяўляецца пасля атрымання асобай кансультацыі па аналагічным пытанні ў мытні і ўстанове адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь"(далей – Інстытут) альбо па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю мытні або інстытута.

Вусныя кансультацыі ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі.

Запісацца на вусную кансультацыю можна па тэлефонах аддзелаў дзяжурнай службы і аператыўнай інфармацыі:

Дзяржаўны мытны камітэт: (8017) 218-90-00

Брэсцкая мытня: (80162) 47-01-83

Віцебская мытня: (80212) 35-02-30

Гомельская мытня: (80232) 79-21-09

Гродзенская рэгіянальная мытня: (80152) 79-80-06

Магілёўская мытня: (80222) 29-90-09

Мінская рэгіянальная мытня: (8017) 218-96-66

Мінская цэнтральная мытня: (8017) 218-97-10

Аператыўная мытня: (8017) 218-97-10

Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь": (8017) 218-94-63

Запыт асобы ў пісьмовай форме накіроўваецца ў мытныя органы нарачным (кур'ерам) або па пошце:

Дзяржаўны мытны камітэт: г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/1. Паштовы індэкс: 220007

Брэсцкая мытня: г. Брэст, вул. Гаўрылава, 45. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 224028

Віцебская мытня:  г. Віцебск, вул. Лазо, 114. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 210033

Гомельская мытня:   г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 30. Паштовы індэкс: 246050

Гродзенская рэгіянальная мытня:  г. Гродна, вул. Карскага, 53. Паштовы індэкс: 230003

Магілёўская мытня:  г. Магілёў, вул. Першамайская, 77. Паштовы індэкс: 212030

Мінская рэгіянальная мытня:  г. Мінск, вул. Магілёўская, 43. Паштовы індэкс: 220007

Мінская цэнтральная мытня:  г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/3. Паштовы індэкс: 220007

Аператыўная мытня: г. Мінск, вул. Халмагорская, 57. Паштовы індэкс: 220137

Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь":   г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/4. Паштовы індэкс: 220007

Запыт павінен змяшчаць:

найменне мытнага органа, у які накіроўваецца запыт;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або найменне асобы (для юрыдычных асоб, арганізацый), якая падае запыт, адрас яе месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання;

выклад сутнасці запыту;

асабісты подпіс асобы, якая падае запыт.

Запыт асобы ў электроннай форме накіроўваецца праз рубрыку "Кансультаванне"


Возврат к списку

Кантакты

Тэлефон даверу

Электронныя звароты

Адміністрацыйныя працэдуры

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам ДМК

Парадак абскарджання дзеянняў / бяздзейнасць мытных органаў і іх службовых асоб

Статыстыка зваротаў

Кансультаванне

Пералік электронных паслуг, якія аказваюцца мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь з дапамогай ААІС

Узаемадзеянне са СМI

Інфармацыйныя рэсурсы