Міжнароднае мытнае супрацоўніцтва адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца важным фактарам узаемадзеяння з сусветнымі структурамі.
Міжнароднае мытнае супрацоўніцтва грунтуецца і развіваецца на аснове добрасуседскіх адносін, цеснага ўзаемадзеяння і выпрацоўкі кампрамісных рашэнняў, канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу, аб чым сведчаць паглыбленне мытных сувязей і адлюстраванне сучаснага працэсу міжнароднай эканамічнай інтэграцыі.
Рэспублікі Беларусь удзельнічае ў міжнародным супрацоўніцтве ў галіне мытнага рэгулявання з мэтай гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства з нормамі міжнароднага права і агульнапрынятай міжнароднай практыкай.
З мэтай развіцця шматбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь, удасканальвання дагаворна-прававой базы, выканання міжнародных абавязацельств, мытныя органы Рэспублікі Беларусь узаемадзейнічаюць з мытнымі службамі замежных дзяржаў, удзельнічаюць у рабоце шматлікіх міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў.
Зыходзячы з практыкі работы, умоўна можна вылучыць наступныя асноўныя задачы міжнароднага мытнага супрацоўніцтва:
1. Фарміраванне міжнароднай дагаворна-прававой базы;
2. Правядзенне рабочых сустрэч і кансультацый, у тым ліку шляхам удзелу ў рабоце галіновых органаў кіравання інтэграцыяй;
3. Удзел у рабоце міжнародных арганізацый па пытаннях мытнага рэгулявання;
4. Узаемадзеянне ў рамках праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі і трансгранічнага супрацоўніцтва.
1. Удзел у інтэграцыйных аб’яднаннях
Найбольш цеснае і плённае мытнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на постсавецкай прасторы ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) і Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
Супрацоўніцтва мытных органаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па асноўных накірунках мытнага адміністравання рэалізуецца ў рамках функцыянавання Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Мытны камітэт Саюзнай дзяржавы з’яўляецца галіновым органам Саюзнай дзяржавы, які ажыццяўляе ўніфікацыю мытнага заканадаўства ў межах, аднесеных да кампетэнцыі Саюзнай дзяржавы, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі мытных органаў дзяржаў-удзельніц, а таксама, сумесную арганізацыю і кіраўніцтва мытнай справай у Саюзнай дзяржаве ў частцы забеспячэння адзінага парадку і ўмоў увозу тавараў і транспартных сродкаў у Саюзную дзяржаву, вывазу тавараў і іх транзіту.
Яшчэ адным інтэграцыйным аб’яднаннем у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з’яўляецца Аб’яднаная калегія мытных служб дзяржаў-членаў Мытнага саюза, створаная згодна з Дагаворам аб Аб’яднанай калегіі мытных служб дзяржаў-членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 г. , у састаў якой цяпер уваходзяць мытныя службы Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргыстана.
Рашэнні Аб’яднанай калегіі прымаюцца галасаваннем (кансэнсусам), пры гэтым кожная дзяржава-член Еўразійскага эканамічнага саюза мае адзін рашаючы голас. Рашэнне лічыцца прынятым, калі ні адна з дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза не прагаласавала супраць гэтага рашэння.
Удзел у рабоце Аб’яднанай калегіі садзейнічае практычнаму ўзаемадзеянню з мытнымі службамі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза з мэтай правядзення ўзгоджанай палітыкі па мытнай справе і паглыбленні мытнага супрацоўніцтва, гарманізацыі нацыянальных мытных заканадаўстваў, забеспячэнні адзінства кіравання мытнымі службамі.
Таксама на пасяджэннях Аб’яднанай калегіі разглядаюцца актуальныя пытанні мытнага супрацоўніцтва, якія ў далейшым выносяцца на разгляд Еўразійскай эканамічнай камісіі ў якасці ўзгодненных рашэнняў.
Дадаткова неабходна адзначыць пра актыўнае развіццё мытнага супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы, у тым ліку і ў рамках СНД. З моманту ўзнікнення СНД мытная палітыка, якая праводзіцца ў рамках Садружнасці, з’яўляеццца адным з асноўных інструментаў уплыву на дынаміку зканамічных пераўтварэнняў, што адбываюцца ў кожнай дзяржаве-удзельніцы СНД
Часткова гэта стала магчымым, дзякуючы функцыянаванню органа галіновага супрацоўніцтва СНД – Савета кіраўнікоў мытных служб дзяржаў-удзельніц СНД, які забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння мытных служб дзяржаў-удзельніц СНД у галіне мытнай палітыкі. Таксама Савет выпрацоўвае прапановы аб унясенні пытанняў па мытнай справе для разгляду на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Эканамічнага савета СНД.
Неабходна адзначыць, што ў апошнія гады асноўным вынікам супрацоўніцтва мытных служб у рамках работы Савета стала завяршэнне інвентарызацыі міжнародна-прававой базы дзяржаў-удзельніц СНД у сферы мытнай справы, ініцыіраванай мытнай службай Рэспублікі Беларусь. Па выніках інвентарызацыі былі вызначаны міжнародныя дагаворы, якія мэтазгодна спыніць, і міжнародныя дагаворы, якія патрабуюць актуалізацыі, шляхам унясення ў іх змяненняў і дапаўненняў.
2. Супрацоўніцтва з мытнымі службамі замежных дзяржаў
Неабходна адзначыць, што фарміраванне міжнароднай дагаворна-прававой базы па пытаннях мытнага рэгулявання грунтуецца на агульнапрызнаных нормах і прынцыпах міжнароднага права, у прыватнасці на палажэннях Міжнароднай канвенцыі аб спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдур ад 18 мая 1973 года, у рэдакцыі Пратакола ад 26 чэрвеня 1999 года (так званая Кіотская канвенцыя), а таксама на стандартах і правілах Сусветнай мытнай арганізацыі, у прыватнасці на Рамачных стандартах бяспекі і аблягчэння сусветнага гандлю.
Рэспубліка Беларусь далучылася да Кіотскай канвенцыі ў 2009 годзе і стала 72-ой дзяржавай-удзельнікам.
Асноўным прынцыпам Канвенцыі з’яўляецца максімальнае садзейнічанне развіццю сусветнага гандлю шляхам прыняцця стандартных спрошчаных правіл і працэдур, шырокага ўкаранення інфармацыйных тэналогій і ўстанаўленне партнёрскіх адносін з законапаслухмянымі ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці.
Нормы Канвенцыі шляхам устанаўлення зразумелых, аднастайных у тлумачэнні і бяспрэчных для прымянення нарматыўных прадпісанняў ствараюць умовы для перамяшчэння тавараў без перашкоджвання, скарачэння часу правядзення мытных працэдур і ўніфікацыі мытных дакументаў, што, як вынік, садзейнічае павелічэнню таваразвароту паміж дзяржавамі, інвестыцыйнай прывабнасці нацыянальных эканомік і павышэнню іх дзелавой актыўнасці.
Канвенцыяй вызначана, што для дасягнення гарманізацыі і спрашчэння мытных працэдур, кожны з Дагаварных Бакоў прымае на сябе абавязацельствы садзейнічаць такому спрашчэнню і гарманізацыі шляхам укаранення стандартаў Канвенцыі, пры гэтым, не патрабуючы даслоўнай імплементацыі норм Канвенцыі ў нацыянальным заканадаўстве. Такім чынам, усе міжнародныя дагаворы, падрыхтоўка якіх ажыццяўляецца Дзяржаўным мытным камітэтам, у поўнай меры адпавядаюць сусветным стандартам і патрабаванням міжнароднага права.
Распрацоўка міжнародных дагавораў у галіне мытнай справы з’яўляецца найважнейшым накірункам дзейнасці мытных органаў Рэспублікі Беларусь, ад укаранення якіх залежыць эфектыўнасць выканання ўскладзеных на мытныя органы задач
У прыватнасці, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытнай справе з’яўляюцца прававой асновай узаемадзеяння мытнай службы Рэспублікі Беларусь з мытнымі службамі замежных дзяржаў, а таксама прававой асновай для заключэння міжнародных дагавораў міжведамаснага характару па шматлікім накірункам узаемадзеяння.
Абагульняючы палажэнні і прадмет рэгулявання такіх міжнародных дагавароў, неабходна сказаць, што мытныя службы ў рамках пагадненняў могуць ажыццяўляць супрацоўніцтва і аказваць узаемную дапамогу з мэтай: а) забеспячэння належнага прымянення мытнага заканадаўства; б) прадухілення, расследавання і барацьбы з парушэннямі мытнага заканадаўства; в) садзейнічання ў спрашчэнні транзітных перавозак па мытнай тэрыторыі дзяржаў Дагаворных Бакоў..
Пагадненні вызначают парадак прадастаўлення і выкарыстання інфармацыі, перадачы дакументаў, ажыццяўлення мэтанакіраванага кантролю за таварамі і транспартнымі сродкамі, выкарыстання метадаў кантралюемай пастаўкі з мэтай выяўлення асоб, уцягнутых у здзяйсненне мытных правапарушэнняў.
Дагаворная база пашырае прававое поле міжнароднага супрацоўніцтва, што ў сваю чаргу, аказвае здавальняючы ўплыў на выніковасць выканання задач, якія стаяць перад мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь па ахове эканамічных інтарэсаў дзяржавы.
Цяпер дзейнічае 75 міжнародных дагавораў, якія датычацца тых ці іншых аспектаў мытнага супрацоўніцтва. У гэту лічбу не ўваходзяць дагаворы, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях мытнага адміністравання.
3. Супрацоўніцтва с міжнароднымі арганізацыямі.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2002 года № 1504 “Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі” вызначана, што галоўным ведамствам па пытаннях узаемадзейнасці Рэспублікі Беларусь з Сусветнай мытнай арганізацыяй і Адміністрацыйным камітэтам Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі МДП з’яўляецца Дзяржаўны мытны камітэт, у функцыі якога ўваходзіць забеспячэнне дзейснага ўдзелу рэспублікі ў рабоце Сусветнай мытнай арганізацыі і Адміністрацыйнага камітэта Канвенцыі МДП і прыняцце неабходных мер па ахове нацыянальных інтарэсаў.
Асноўнымі задачамі Адміністрацыйнага камітэта Канвенцыі МДП з’яўляюцца разгляд і ўнясенне паправак у Канвенцыю МДП, удзел у маніторынгу функцыянавання сістэмы гарантый МДП, рэалізацыя ініцыятыў Рэспублікі Беларусь у частцы магчымасці прымянення дадатковых гарантый, а таксама вывучэнне мер, якія прымаюць Дагаворныя Бакі ў рамках Канвенцыі МДП з мэтай стварэння спрыяльных умоў для транзіту тавараў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забеспячэння росту аб’ёмаў транзіту і павышэння транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь.
Асобна трэба падкрэсліць супрацоўніцтва мытнай службы Рэспублікі Беларусь з Сусветнай мытнай арганізацыяй, якая з’яўляецца міжурадавай міжнароднай арганізацыяй, у склад якой уваходзяць мытныя службы 180 краін, на долю якіх прыходзіцца амаль 98% сусветнага гандлю.
Рэспубліка Беларусь стала членам Сусветнай мытнай арганізацыі 16 снежня 1993 года, і цяпер з’яўляецца актыўным яе членам і карыстаецца правам атрымання пэўнай дапамогі ў рамках Сусветнай мытнай арганізацыі па пытаннях мытнай справы.
У чэрвені 2005 года на Сесіі Савета Сусветнай мытнай арганізацыі 170 кіраўнікоў мытных служб свету прынялі распрацаванныя Сусветнай мытнай арганізацыяй Рамачныя Стандарты Бяспекі і Садзейнічання Сусветнаму Гандлю.(Рамачныя стандарты).
З улікам значнасці пастаўленых задач, а таксама складанасці і рознабаковасці праблем, якія ўзнікаюць у ходзе іх рашэння, Сакратарыятам Сусветнай мытнай арганізацыі была распрацавана і развернута 26 студзеня 2006 года спецыяльная праграма паэтапнага ўкаранення Рамачных стандартаў дзяржавамі-ўдзельнікамі Сусветнай мытнай арганізацыі, якая атрымала назву “Калумб”.
З 2007 па 2008 гады ў рамках першай фазы праграмы “Калумб” у Рэспубліцы Беларусь былі праведзены місіі экспертаў Сусветнай мытнай арганізацыі. На падставе глыбока праведзенага комплекснага аналізу эксперты падкрэслілі, што кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіць вялікую і эфектыўную работу з мэтай удасканальвання дзейнасці мытнай службы і стан беларускай мытнай службы на дадзены момант адпавядае міжнародным стандартам.
У рамках другой фазы праграмы “Калумб”, Сакратарыят Сусветнай мытнай арганізацыі аказаў падтрымку Дзяржаўнаму мытнаму камітэту шляхам правядзення розных семінараў у пэўных галінах мытнай справы. .
Важна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь стала трэцяй краінай у свеце, якая запрошана да ўдзелу ў завяршаючай 3-й фазе праграмы “Калумб” (у маі 2012 года), якая прадугледжвае кантроль і ацэнку дасягнутых мытнай службай вынікаў.
Па выніках місіі эксперты Сусветнай мытнай арганізацыі высока ацанілі работу, якая была праведзена Рэспублікай Беларусь па мадэрнізацыі і ўдасканальванні мытнай службы Рэспублікі Беларусь, па спрашчэнні мытных працэдур, выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і ўкараненні сістэмы электроннага дэкларавання тавараў.