Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >За спробу ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры пры перамяшчэнні праз мяжу парфумернай прадукцыі Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу
За спробу ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры пры перамяшчэнні праз мяжу парфумернай прадукцыі Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу

05 мая 2026

(0)

За спробу ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры пры перамяшчэнні праз мяжу прадукцыі Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу.

Гэтаму спрыяла наўмыснае прыніжэнне на 2 млн. рублёў кошту тавару.

Парушэнне выявілі гродзенскія мытнікі пры даглядзе грузавога аўтамабіля DAF, які прыбыў з Літвы ў пункт пропуску «Каменны Лог».

У прадстаўленых кіроўцам дакументах кошт парфумернай прадукцыі складаў 3 млн. рублёў, на самай справе ён перавышаў 5 млн.рублёў. Гэта пацвердзілі як вынікі праведзенай праверкі, так і яшчэ адзін камплект дакументаў, які быў знойдзены пры мытным кантролі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 2 арт.231 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу, або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня

Інфармацыйныя рэсурсы