Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >У Мінску адбыўся VI рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні "Дэкларант-2026"
У Мінску адбыўся VI рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні "Дэкларант-2026"

31 кастрычнiка 2026

(0)

У Мінску адбыўся VI рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні "Дэкларант-2026".

Арганізатарамі мерапрыемства, прымеркаванага да 35-годдзя ўтварэння мытнай службы Беларусі, выступілі Рэспубліканскі саюз удзельнікаў мытных адносін і Інстытут мытных органаў.

Удзел у конкурсе прынялі 12 спецыялістаў з прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, у тым ліку ААТ «МАЗ», «Гродна Азот», «Савушкін прадукт», ТАА «Белсотра».

Удзельнікаў вітаў намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Дзмітрый Радзівонік, які адзначыў, што правядзенне падобных мерапрыемстваў накіравана на павышэнне ўзроўню кваліфікацыі і пажадаў спецыялістам прафесійных поспехаў.

Удзельнікі выконвалі практычныя заданні, накіраваныя на ацэнку ведаў заканадаўства, уладанняў навыкамі выкарыстання ў працы Мытнага кодэкса і Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС.

У першай намінацыі лепшых вызначалі сярод спецыялістаў па мытным дэклараванні ад арганізацый з рэестра мытных прадстаўнікоў, у другой - спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне.

У кожнай з іх вызначаны тры наймацнейшыя дэкларанты, якія ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Тэгі па тэме

#Институт

Інфармацыйныя рэсурсы