Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >У дачыненні да 60-гадовага грамадзяніна Украіны, які наўмысна не задэклараваў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС буйную суму грашовых сродкаў, распачатая крымінальная справа
У дачыненні да 60-гадовага грамадзяніна Украіны, які наўмысна не задэклараваў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС буйную суму грашовых сродкаў, распачатая крымінальная справа

15 красавiка 2026

(0)

У дачыненні да 60-гадовага грамадзяніна Украіны, які наўмысна не задэклараваў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС буйную суму грашовых сродкаў, распачатая крымінальная справа.

Ехаў ён з Польшчы на аўтобусе разам з бацькамі. Для праходжання мытнага кантролю ў пункце пропуску «Брэст» усе трое выбралі зялёны калідор і паведамілі інспектару мытні, што ў кожнага пры сабе не больш за 10 тыс.долараў ЗША.

Бацькі сапраўды перамяшчалі заяўленую суму, а вось у кішэнях надзетага на мужчыну адзення было схавана амаль 31 тыс.долараў ЗША ў эквіваленце.

У дачыненні да грамадзяніна Брэсцкім міжраённым аддзелам СК па матэрыялах Брэсцкай мытні ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф, або абмежаванне, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Пры перамяшчэнні праз мытную мяжу звыш 10 тыс. долараў ЗША ў эквіваленце неабходна рухацца па чырвоным калідоры пункта пропуску і абавязкова запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю. За незаконнае перамяшчэнне звыш 30 тыс. долараў ЗША ў эквіваленце пагражае крымінальная адказнасць.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Валюта

Інфармацыйныя рэсурсы