09 чэрвеня 2026
Пры правядзенні спецмерапрыемства на беларуска-расійскім участку мяжы, накіраванага на абарону ўнутранага рынку, супрацоўнікі Аператыўнай мытні ўстанавілі факт незаконнага ўвозу ў Беларусь розных тавараў агульным коштам 1,2 млн. рублёў.
17 тыс. адзінак адзення, абутку, чахлоў, сумак, сталовых прыбораў і іншага, накiраваных у адрас фізічных асоб, перамяшчаліся з тэрыторыі Расіі ў багажных аддзяленнях і прычэпе рэйсавага аўтобуса.
Ніякіх дакументаў на транспарціроўку такой колькасці тавараў не было, адсутнічала на іх таксама маркіроўка кантрольнымі знакамі, адпаведна, не збіраліся тавары дастаўляць перад уручэннем фізічным асобам у месцы кантролю, што прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №297.
У дачыненні да беларускай юрыдычнай асобы, якой належыць рэйсавы аўтобус, пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт.13.12, 13.24, 13.36 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ўсіх артыкулаў прадугледжваюць штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме