Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі здзейсніў рабочы візіт у Віцебскую вобласць
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі здзейсніў рабочы візіт у Віцебскую вобласць

19 лiстапада 2026

(0)

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі здзейсніў рабочы візіт у Віцебскую вобласць.

У рамках паездкі кіраўнік ведамства правёў выязны прыём грамадзян у Дубровенскім райвыканкаме, а таксама адзіны дзень інфармавання на Аршанскім мытным пасту.

Адкрыты дыялог з калектывам быў прысвечаны ключавым аспектам грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Асаблівая ўвага - ролі і значэнню Усебеларускага народнага сходу як найважнейшага канстытуцыйнага органа. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі эфектыўнасць беларускай мадэлі харчовай бяспекі і яе ўклад ва ўмацаванне незалежнасці краіны.

Падводзячы вынікі выступлення, Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў гістарычную значнасць народаўладдзя для сучаснай Беларусі:

«За тры дзесяцігоддзі Усенародны сход ператварыўся ў надзейнага гаранта пераемнасці курсу і нашага суверэнітэту, у палітычны шчыт, які выключае любыя рызыкі расколу грамадства, замацаваўшы ўнікальную беларускую мадэль дэмакратыі, у якой голас простага працаўніка мае такую ж вагу, як і голас вышэйшай службовай асобы».

Старшыня ДМК таксама азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і бягучымі паказчыкамі дзейнасці структурнага падраздзялення. Ацаніў ступень загружанасці функцыянуючага тут склада часовага захоўвання, прааналізаваў эфектыўнасць прымянення інспекцыйна-надгляднага комплексу, а таксама даў агульную ацэнку выніках працы.

Тэгі па тэме

#Председатель ГТК #Рабочий визит #Единый день информирования

Інфармацыйныя рэсурсы