08 мая 2026
У рамках двухдзённага рабочага візіту ў рэгіён дзейнасці Брэсцкай мытні старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі, акрамя ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці рэканструяванай зоны чакання, праінспектаваў размешчаны паблізу яе пункт пропуску «Брэст», ТЛЦ «Брэст-Белмытсэрвіс-3», правёў сустрэчу з асабістым складам Брэсцкай мытні і мытнай камандай па міні-футболе «Меркурый-ДМК».
Разам з кіраўніком мытнага ведамства ў пункт пропуску прыбылі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі.
Госці азнаёміліся з магчымасцямі мабільнай рэнтгенаўскай устаноўкі для дагляду багажу, мабільнага інспекцыйна-надгляднага комплексу, вывучылі працу пакуль адзінага ў краіне механізму аўтаматычнага размеркавання транспартных сродкаў па каналах.
На тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра ацэнены функцыянальныя асаблівасці і загружанасць мытнага склада, склада часовага захоўвання, а таксама ў цэлым магчымасці інфраструктуры аб'екта.
Азнаёміліся тут з будаўніцтвам новай кантэйнернай пляцоўкі і рампы для ажыццяўлення пагрузачных/разгрузачных работ.
На сустрэчы з калектывам Брэсцкай мытні Уладзімір Арлоўскі падзякаваў супрацоўнікам за прафесіяналізм і дасягненне высокіх вынікаў дзейнасці, уручыў ведамасныя ўзнагароды.
Адзначыў Старшыня ДМК вынікі "Меркурыя-ДМК" у бягучым сезоне чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі, дзе мытная каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі працягне барацьбу за медалі ў раўндзе плэй-оф, пажадаўшы спартсменам поспеху ў завяршальных ключавых матчах.
Тэгі па тэме