31 жніўня 2026
Незаконна ўвезеную на тэрыторыю ЕАЭС партыю тавараў замежнай вытворчасці коштам больш за 1 млн. беларускіх рублёў выявілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Больш за 47 тыс. адзінак адзення, аўтазапчастак, музычнага абсталявання і іншых вырабаў знаходзіліся ў транспартным сродку IVECO з прычэпам, рух якога і спынілі мытнікі пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства.
На партыю тавараў, якая прыбыла ў Беларусь з Расіі, у кіроўцы беларускай фірмы-перавозчыка не было ніякіх дакументаў, у тым ліку якія пацвярджаюць мытнае афармленне пры іх перамяшчэнні на тэрыторыю ЕАЭС.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13. 12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме
#Гродненская региональная таможня #Административный процесс