07 мая 2026
Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на нашай зямлі. Незагойная рана - канцэнтрацыйны лагер «Трасцянец», найбуйнейшае на тэрыторыі Беларусі месца масавага знішчэння людзей падчас нямецка-фашысцкай акупацыі і чацвёртае ў Еўропе пасля «Асвенцыма», «Майданека» і «Трэблінкі».
Напярэдадні Дня Перамогі да размешчанага тут мемарыяла ахвярам лагера прыбылі мытнікі Мінскага рэгіёна, студэнты і школьнікі разам з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуардам Даніловічам.
Да падножжа манумента ляглі кветкі, метраном адлічыў хвіліну маўчання.
«Ніколі не забудзем тых велізарных, незаменных чалавечых ахвяр, якія прынесла вайна з фашызмам. І тое, што захоўвае беларуская зямля, ніколі не павінна паўтарыцца. Мы, Нашчадкі пераможцаў, абавязаны зберагчы мір, падораным нам, сумленна і адказна працаваць на карысць умацавання роднай Беларусі», - звярнуўся да прысутных Эдуард Даніловіч.
Тэгі па тэме
#ГТК #Минская региональная таможня #Минская центральная таможня #Оперативная таможня #Институт