26 кастрычнiка 2026
Кіроўца польскай фірмы-перавозчыка будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.3 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне парадку накіравання і запраўкі транспартных сродкаў, устаноўленага пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2025 г. №599.
Парушэнне выявілі гродзенскія мытнікі паблізу пункта пропуску "Бераставіца".
Кіроўца скарыстаўся паслугамі грамадзяніна, які арганізаваў перасоўную аўтазаправачную станцыю ў аўтамабілі Ford Transit.
Транспартны сродак, які выступаў у ролі запраўкі, абсталявалі ёмістасцю аб'ёмам 1000 літраў для захоўвання гаручага, а таксама ўсім неабходным абсталяваннем для водпуску паліва.
Дзеянні грамадзяніна, які прадастаўляе дадзеныя паслугі, таксама атрымаюць прававую ацэнку. Матэрыялы праверкі накіраваны ў падатковыя органы.
Нагадваем, што для асобных катэгорый замежных грузавых транспартных сродкаў устаноўлены спецыяльны парадак накіравання ад пункта пропуску да месцаў правядзення перагрузкі, перачэпкі і запраўкі.
Запраўляць такія грузавікі дазваляецца выключна на аўтазаправачных станцыях, уключаных у зацверджаны пастановай Савета Міністраў Nº 599 пералік.
Тэгі па тэме