Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі псіхатропнае рэчыва
Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі псіхатропнае рэчыва

13 красавiка 2026

(0)

Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі, які прыбыў з Літвы аўтобусам «Каўнас — Мінск», псіхатропнае рэчыва.

У зале мытнага афармлення і кантролю пасажыраў аўтобуса на магчымую наяўнасць забароненых рэчываў у мужчыны паказаў службовы сабака.

Пры наступным даглядзе багажу беларуса з касметычкі выняты слоічак з вадкасцю без якіх-небудзь апазнавальных этыкетак.

Згодна з заключэннем эксперта Лідскага аддзела ДКСЭ па Гродзенскай вобласці, накіраванае на даследаванне рэчыва - псіхатроп тэтрагідроканабінол. Вага забароненага рэчыва склала больш за 16 грам.

Мужчына затрыманы. У дачыненні да яго Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня #Наркотические средства

Інфармацыйныя рэсурсы