06 кастрычнiка 2026
Брэсцкія мытнікі выявілі ў рэйсавым аўтобусе, які прыбыў у пункт пропуску «Брэст», схованкі з ветэрынарнымі прэпаратамі.
Партыя лекаў для жывёл належала кіроўцу, 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі, заява якога аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, выклікала сумневы ў супрацоўнікаў мытні.
Прынята рашэнне аб даглядзе транспартнага сродку, пры правядзенні якога ўстаноўлена месцазнаходжанне трох схованак - у нішы засцерагальнікаў пярэдняй панэлі, за панэллю над крэслам кіроўцы, за люстэркам шафкі ў санітарным пакоі аўтобуса.
З іх вынята 112 упаковак ветэрынарных прэпаратаў, а яшчэ пару аўтазапчастак. Агульны ацэначны кошт канфіскаванага склаў каля 55 тыс. бел. рублёў.
Да рашэння суда канфіскаваны і аўтобус 2005 года выпуску коштам каля 140 тыс. бел. рублёў, які выкарыстоўваўся для ўтойвання тавараў.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да беларуса пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй утоеных тавараў і транспартнага сродку.
Тэгі па тэме
#Брестская таможня #Административный процесс #Незаконное перемещение #Тайник