Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Аператыўнікамі Брэсцкай мытні спынена супрацьпраўная дзейнасць, накіраваная на ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры
Аператыўнікамі Брэсцкай мытні спынена супрацьпраўная дзейнасць, накіраваная на ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры

31 лiпеня 2026

(0)

Аператыўнікамі Брэсцкай мытні спынена супрацьпраўная дзейнасць, накіраваная на ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры. Узбуджана крымінальная справа.

Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў на ўчастку аўтадарогі М1/Е30 супрацоўнікі мытні спынілі транспартны сродак пад кіраваннем кіроўцы расійскай фірмы.

У грузавіку знаходзілася 312 адзінак рознай тэхнікі замежнай вытворчасці коштам больш за 420 тыс.беларускіх рублёў. Паводле таварасуправаджальных дакументаў, адпраўніком тавару з'яўлялася Беларуская юрыдычная асоба.

Пасля ўвагу аператыўнікаў прыцягнуў яшчэ адзін аўтамабіль гэтай жа фірмы-адпраўніка. У ім знаходзілася яшчэ 219 адзінак аналагічнай тэхнікі коштам звыш 240 тыс.беларускіх рублёў.

Пры правядзенні праверкі ўстаноўлена, што праз мытную мяжу тэхніка ўвезеная рознымі фізічнымі асобамі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. А на тэрыторыі Беларусі яна збіралася для ўключэння ў незаконны гандлёвы абарот.

Сума нявыплачаных мытных плацяжоў па двух выяўленых партыях склала амаль 190 тыс.беларускіх рублёў.

Брэсцкай мытняй распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт.231 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжвае пакаранне аж да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Уголовное дело

Інфармацыйныя рэсурсы