Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (далей – ДМК) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.
Галоўнае ўпраўленне арганізацыі мытнага кантролю
Галоўнае ўпраўленне арганізацыі барацьбы з кантрабандай
Галоўнае упраўленне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання
Падрэз Юрый Генадзьевіч (+375 17 218 91 06)
|
Упраўленне ажыццяўляе правядзенне метадалагічнай работы па забеспячэнню спагнання мытных плацяжоў, а таксама ўдзельнічае ў арганізацыі правядзення мытнага кантролю па забеспячэнню выканання мытнага заканадаўства ЕАЭС і заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні |
Галоўнае ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій
Капытаенка Наталля Мікалаеўна (+375 17 219 41 34)
|
Упраўленне ажыццяўляе работу па арганізацыі і правядзенні адзінай палітыкі ў сістэме мытных органаў у частцы інфармацыйных сістэм і тэхналогій, інфармацыйнай бяспекі, мытнай статыстыкі, удзельнічае ў арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, мытнымі органамі дзяржаў-членаў ЕАЭС і іншых дзяржаў |
Галоўнае ўпраўленне аналізу рызык і постмытнага кантролю
Упраўленне фінансаў і інфраструктуры
Упраўленне кадраў і ідэалагічнай работы
Міжнародна-прававое ўпраўленне
Паўлюкевіч Павел Сяргеевіч (+375 17 218 91 28)
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах прававога забеспячэння функцыянавання ДМК і захавання законнасці яго дзейнасці, супрацоўніцтва з мытнымі і іншымі кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі мытнай справы |
Арганізацыйна-кантрольнае ўпраўленне
Рыхцікаў Дзмітрый Пятровіч (+375 17 218 91 05)
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах арганізацыі планавання дзейнасці мытных органаў і кантролю за выкананнем планавых мерапрыемстваў, аналізу эфектыўнасці дзейнасці мытных органаў і арганізацый, забеспячэння інфармацыйнай дзейнасці і сувязяў з грамадскасцю |
Упраўленне ўласнай бяспекі
Сектар па абароне дзяржаўных сакрэтаў
Сектар па абароне дзяржаўных сакрэтаў
У сістэму мытных органаў Рэспублікі Беларусь уваходзяць Дзяржаўны мытны камітэт, 8 мытняў і ўстанова адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь".
Таксама Дзяржаўнаму мытнаму камітэту падпарадкавана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белмытсэрвіс".
ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, – выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.