Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Мытныя органы  >Кіраўніцтва

Кіраўніцтва

Арлоўскі Уладзімір Мікалаевіч - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1968 г. у г. Магілёве. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1993 г.), Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2002 г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014 г.). Працоўную дзейнасць пачаў у 1988г. на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. У мытных органах з 1994 г. У Магілёўскай мытні прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю. З 2007 па 2010 гг. працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю. З 2010 па 2014 гг. – начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 г. па сакавік 2015 г. – начальнік Брэсцкай мытні. У сакавіку 2015 г. прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 9 чэрвеня 2016 г. - Першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 21 снежня 2020 года прызначаны Кіраўніком Дзяржаўнага мытнага Камітэта Рэспублікі Беларусь.


Валіеў Аляксандр Анатольевіч

Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1974 г. у Мінскім раёне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1996 г.), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1999 г.). У мытных органах з 2001 г. пачынаў службу з пасады інспектара Мінскай рэгіянальнай мытні, затым працаваў на розных пасадах у Дзяржаўным мытным камітэце. У 2011-2016 гг. - начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК. З 2016 г. узначальваў Мінскую рэгіянальную мытню. З сакавіка 2021 года прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Даніловіч Эдуард Рыгоравіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях "правазнаўства" (1999г.), "закрытая спецыяльнасць" (2019 г.). З 1999 года па 2004 год служыў у органах унутраных спраў. У мытных органах з 2004 года. У мытні «Заходні Буг», затым Брэсцкай мытні працаваў на розных пасадах - ад інспектара да начальніка аддзела. З 2017 года служыў на кіруючых пасадах ва ўпраўленні ўласнай бяспекі і галоўным упраўленні арганізацыі барацьбы з кантрабандай і посттаможанага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта. З сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Бальшакоў Андрэй Віктаравіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Брэсце. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" (2002 г.), "мытная справа" (2017 г.). У мытных органах з 2002 года. У Брэсцкай мытні працаваў на розных пасадах - ад інспектара да начальніка мытнага паста. З 2016 года - намеснік начальніка, начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта. З сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Радзівонік Дзмітрый Аляксеевіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта - саветнік мытнай службы I рангу

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Мінску. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, які скончыў у 2003 годзе. У мытных органах з 2003 года. Пачынаў службу з пасады вядучага інспектара аддзела сродкаў сувязі і тэхнічных сродкаў мытнага кантролю ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій, мытнай статыстыкі і аналізу Дзяржаўнага мытнага камітэта. У 2012 годзе прызначаны на пасаду начальніка дадзенага ўпраўлення, якім кіраваў да снежня 2024 года. У снежні 2024 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Якута Сяргей Мікалаевіч

Начальнік Брэсцкай мытні - саветнік мытнай службы I рангу

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Брэсцкай вобласці. У 2004 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У мытных органах з 2005 года. Пачынаў свой прафесійны шлях з пасады інспектара ў Брэсцкай мытні. З 2014 па 2019 год узначальваў мытны пост "Маларыта", з 2019 па 2020 год быў начальнікам мытнага паста "Казловічы". У 2020 годзе займаў пасаду першага намесніка начальніка Гомельскай мытні. Са жніўня 2021 прызначаны начальнікам Брэсцкай мытні.


Лінкевіч Сяргей Станіслававіч

Начальнік Віцебскай мытні
- саветнік мытнай службы I рангу

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Пінску. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». У мытных органах з 1997 года. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у Пінскай мытні. Прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка мытні. З 2018 года ўзначальваў праваахоўную працу ў Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай мытнях. З 6 снежня 2022 года прызначаны начальнікам Віцебскай мытні.


Місючэнка Андрэй Аляксандравіч

Начальнік Гомельскай мытні - саветнік мытнай службы I рангу

Нарадзіўся ў 1975 г. у г. Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту і Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць у мытных органах пачаў у 1999 г. у Гомельскай мытні. З 2013 па 2014 гг. працаваў намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2014 па 2017 гг. - намеснік начальніка ўпраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК. З 2017 па 2020 гг. – намеснік начальніка Гомельскай мытні. У сакавіку 2020 г. пераведзены ў Брэсцкую мытню на пасаду намесніка начальніка мытні. З 1 чэрвеня 2021 г. прызначаны начальнікам Магілёўскай мытні. З 16 снежня 2022 г. прызначаны на пасаду начальніка Гомельскай мытні.


Піхун Аляксандр Канстанцінавіч

Начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1965 г. у г. Гродна. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1993 г.), Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2002 г.). У мытных органах - з 1992 г. Пачынаў з пасады інспектара Гродзенскай рэгіянальнай мытні. У 2002 г. прызначаны начальнікам мытнага паста «Прывалка», у 2005 – 2013 гг. узначальваў мытны пост «Брузгі», пасля чаго зноў вярнуўся да абавязкаў кіраўніка «Прывалкі». З 4 траўня 2015 г. – начальнік Брэсцкай мытні, а з 21 ліпеня 2021 году - начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні.


Іваноў Сяргей Валер'евіч

Начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1979 г. у Магілёўскай вобласці. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2001 г.). Працоўную дзейнасць у мытных органах пачаў у 2001 г. На кіруючых пасадах у сістэме мытных органаў з 2008 г. З чэрвеня 2019 г. па май 2021 г. - начальнік Магілёўскай мытні. З 14 мая 2021 г. прызначаны начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.


Лабачоў Павел Анатольевіч

Начальнік Мінскай цэнтральнай мытні - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1972 г. у Г. Магілёве. У 1994 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2001 г. – Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2019 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У мытных органах - з 1996 г. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў у Магілёўскай мытні, дзе прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка мытні па праваахоўнай працы. З 2004 па 2018 гг. працаваў начальнікам упраўлення ўласнай бяспекі і галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай Дзяржаўнага мытнага камітэта. У 2018 годзе прызначаны на пасаду начальніка Віцебскай мытні. З 2022 па 2024 гг. з'яўляўся кіраўніком Міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы. З 26 снежня 2024 г. прызначаны начальнікам Мінскай цэнтральнай мытні.


Яшкоў Фелікс Валянцінавіч

Начальнік Магілёўскай мытні - дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Энгельсе Саратаўскай вобласці (Расія). Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Кіеўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У мытных органах з 1995 г. Прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка па праваахоўнай працы Магілёўскай мытні, затым -Мінскай рэгіянальнай мытні. З 2008 па 2012 гг. - намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2012 г. - начальнік Гомельскай мытні. Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 1 лістапада 2022 года назначаны на пасаду начальніка Аператыўнай мытні. З 3 снежня 2024 года - начальнік Магілёўскай мытні.


Хвісевіч Аляксандр Васільевіч

Начальнік Аператыўнай мытні - саветнік мытнай службы I рангу

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў в.Стахавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства», а ў 2012 годзе – Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Свой прафесійны шлях пачаў у 2001 годзе ў органах унутраных спраў, дзе працаваў участковым інспектарам міліцыі і аператыўным упаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Пінскага райвыканкама. У 2009 годзе паступіў на службу ў мытныя органы - інспектарам аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Пінскай мытні. У 2016 годзе прызначаны начальнікам аператыўна-пошукавага аддзела Брэсцкай мытні, а ў 2021 годзе – аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні. З 2023 года займаў пасаду намесніка начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 10 снежня 2024 года прызначаны начальнікам Аператыўнай мытні.

Інфармацыйныя рэсурсы